Еўрапейскі парламент абвесціў гэты дзень на знак памяці аб падпісанні "Пакта Молатава-Рыбентропа".
23 жніўня 1939 года міністры замежных спраў Германіі і СССР падпісалі дамову аб супрацоўніцтве, якая паспрыяла развязванню Другой сусветнай вайны. У Еўропе 23 жніўня адзначаецца як адзіны дзень памяці усіх ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.
А 19-й у Курапатах пад Мінскам пройдзе паніхіда.