Георгій Кандрацьеў назваў склад алімпійскай зборнай Беларусі, якой трэба будзе згуляць супраць другой зборнай Расіі. Таварыскі матч адбудзецца 5 верасня ў Бранску на стадыёне «Дынама». Пачатак - а 18:00 па беларускім часе.

Брамнікі: Арцём Гамялько (Тарпеда), Аляксандр Гутар (БАТЭ);

Абаронцы: Алег Вераціла, Аляксей Гаўрыловіч (абодва - Дынама Мінск), Максім Вітус, Дзмітрый Шматко (абодва - Партызан), Віталь Гайдучык (Дынама Бр), Сяргей Мацвейчык (Гомель), Юры Рыжко (Тарпеда), Яўген Савасцьянаў (Нёман);

Паўабаронцы: Мікіта Букаткін (Нафтан), Міхаіл Гардзяйчук, Павел Няхайчык (абодва - БАТЭ), Аляксандр Перапечка (Дынама Мінск), Арцём Салавей (Тарпеда);

Форварды: Мікалай Зянько (Мінск), Ягор Зубовіч (Белшына), Максім Скавыш (БАТЭ).

Алімпійская зборная распачыынае падрыхтоўку да Летніх алімпійскіх гульняў у Лондане, куды заваявала пуцёўку падчас чэмпіянату Еўропы па футболе сярод моладзевых камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?