23.08.2011 / 11:52

Прэм'ер-міністр нарэшце пайшоў у адстаўку. У Японіі

Прэм’ер-міністр Японіі Наота Кан аб’явіў у аўторак аб сваёй адстаўцы.

Ён адзначыў, што ўрад краіны ў поўным складзе 30 жніўня ўступіць свае паўнамоцтвы новаму кабінету, які сфарміруе кіруючая Дэмакратычная партыя.

Папулярнасць цяперашняга прэм’ера Наота Кана апошнім часам няўхільна падае, паколькі выбаршчыкі папракаюць яго ў некампетэнтнасці, схільнасці да паспешлівых рашэнняў і пралікаў у ліквідацыі наступстваў нядаўніх стыхійных бедстваў і аварыі на атамнай станцыі «Фукусіма-1». Цяпер узровень падтрымкі прэм’ера толькі крыху перавышае 15 працэнтаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру