Развітанне прайшло ў зале для рытуальных мерапрыемстваў пры 9-й клінічнай бальніцы сталіцы.
Правесці гісторыка і архівіста ў апошні шлях прыйшлі каля 150 чалавек: калегі-архівісты, гісторыкі, грамадскія дзеячы, выдаўцы, чытачы. Спачатку праваслаўны святар адправіў жалобную службу, потым пачалася грамадзянская паніхіда.
Пахаваны Віталь Скалабан будзе на Паўночных могілках.
Ён памёр 20 жніўня на 65-м годзе жыцця пасля доўгай і цяжкой хваробы.