Затрыманага ў Гродне праваабаронцу Віктара Сазонава міліцыянты даставілі ў ягоны працоўны офіс на вуліцы Будзённага, дзе правялі ператрус. Забралі два камп'ютарныя блокі, праваабарончую літаратуру.

Пасля гэтага спадара Сазонава зноў звезлі — два міліцыянты ў цывільным і адзін у форме. Мабільны тэлефон затрыманага адключаны.

У той жа час ператрус правялі і дома ў Сазонава, дзе таксама забралі камп'ютар.

Віктара Сазонава затрымалі сёння пры канцы акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?