У Вашынгтоне, у будынку Кангрэса на Капіталійскім пагорку і ў Пентагоне была праведзена эвакуацыя. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
Вашынгтон, 23 жніўня, J. Scott Applewhite/Associated Press
Крыху раней стала вядома аб тым, што землятрус магнітудай да 6 быў зафіксаваны на ўсходнім узбярэжжы ЗША. Штуршкі былі ад Вірджыніі да Бостана. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў Вірджыніі, за 92 міляў ад Вашынгтона.
У Вашынгтоне працаўнікі офісаў выбеглі на вуліцы. У Нью-Ёрку перасталі працаваць аэрапорты.
У сярэдняй частцы Нью-Джэрсі ля гарадоў Саўт-Рывер і Сомерсэт землятрус мясцовыя жыхары амаль не заўважылі.
Але відавочцы паведамляюць, што адгалоскі землятрусу адчуваліся на канадскай тэрыторыі ў Таронта.
0
0
0
0
0
0