Арганізатары US Open-2011 абвясцілі пасеў у жаночай сетцы заключнага ў сезоне турніры Вялікага Шлема, які пройдзе з 29 жніўня па 11 верасня ў Нью-Ёрку.

Як паведамляе афіцыйны сайт спаборніцтваў, пасеў узначаліла першая ракетка свету датчанка польскага паходжання Каралін Вазняцкі.

Беларуска Вікторыя Азаранка пасеяна пад 4-м нумарам. 2-гі і 3-ці пасеў у прадстаўніц Расіі Веры Званаровай і Марыі Шарапавай. Петра Квітава (Чэхія) — 5-я.

Лёсаванне параў пройдзе 25 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?