Людміла Класкоўская, маці Аляксандра Класкоўскага, асуджанага за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на 5 гадоў турмы, кажа, што не атрымлівае ад свайго сына лістоў.

З гэтай нагоды яна адправіла ў шклоўскую турму адмысловую тэлеграму яшчэ тыдзень таму. Аднак адказу пакуль не атрымала.

«Я напісала яму:

сынуля мой любы, не атрымліваю ад цябе ніводнага ліста. Чаму так? Напішы мне, мой добры, бо я вельмі хвалююся — што з табой?
На вялікі жаль, да сённяшняга дня я не атрымала нават паштовага паведамлення, што тэлеграма дастаўленая. Сёння я патэлефанавала на пошту, і мне сказалі, што будуць займацца гэтым пытаннем. Паводле слоў жонкі, ён піша ёй лісты і ў іх паведамляе, што працуе на лесапавале. Што прасіў перадаць якуюсьці перадачу. А вось наўпроставага кантакту са мной, з маці, няма.

А я тым часам падыходжу да свайго юбілею — мне хутка 55 гадоў. Гэта час, калі падводзяцца вынікі жыцця. І я вельмі спадзяюся, што да гэтага часу сын дашле мне ліст. Вельмі сумую па сыну — мы зь ім вераснёўскія — у мяне 14-га дзень нараджэння, а ў яго — 26 верасня. Чакаю цябе вельмі, мой дарагі сынок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?