Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s не выключае далейшага зніжэння суверэннага рэйтынгу Беларусі, дэфолту і замарожвання валютных дэпазітаў.

Паводле ацэнак экспертаў міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody’s, у II паўгоддзі 2011 года Беларусі спатрэбіцца 3–6 млрд. долараў ЗША на падтрыманне ўстойлівасці банкаўскай сістэмы і вырашэння іншых надзённых праблем. Такая ж сума спатрэбіцца краіне ў 2012 годзе для падтрымання ўстойлівасці банкаўскай сістэмы і пакрыццё дэфіцыту плацежнага балансу, гаворыцца ў каментары агенцтва наконт перспектыў устойлівасці банкаўскай сістэмы, што паступіў у БелаПАН.

Па разліках Moody’s, гэтыя сродкі Беларусь можа атрымаць

за кошт знешніх пазычанняў (крэдыты Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і МВФ), прыватызацыі і свабоднага курсаўтварэння.
Пры такім развіцці падзей рэйтынгі беларускіх банкаў захаваюцца на ўзроўні «В3», іх праблемныя актывы вырастуць да 15% да канца 2012 года. Дастатковасць уласнага капіталу банкаў знізіцца да 4%, у 2012 годзе спатрэбіцца іх рэкапіталізацыя з уліваннямі ў эквіваленце 1 млрд. долараў, што, як мяркуюць эксперты Moody’s, будзе ажыццёўлена, хутчэй за ўсё, за кошт сродкаў дзяржбюджэту.

На думку экспертаў, захаванне цяперашняй сітуацыі прывядзе да негатыўных наступстваў і паніжэння краінавага рэйтынгу Беларусі з «B3» да «Саа», пагрозы дэфолту. Цяперашняя сітуацыя характарызуецца адміністрацыйным стрымліваннем свабоднага курсаўтварэння, дэфіцытам замежнай валюты, недастаткова цвёрдай манетарнай палітыкай, адсутнасцю выніку ад прыватызацыі і дамоўленасцяў з МВФ аб прыцягненні знешніх пазычанняў. Найбольшую занепакоенасць Moody’s адносна беларускіх банкаў у апошні час выклікае тэндэнцыя адтоку дэпазітаў у замежнай валюце.

Пры такім песімістычным развіцці падзей, як мяркуюць эксперты Moody’s, доля праблемных актываў у беларускіх банках вырасце да 20% у 2012 годзе,

а ўлады Беларусі могуць пайсці на замарожванне валютных дэпазітаў або іх прымусовую канверсію ў беларускія рублі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?