Валютчыкі, якія ўжо даведаліся пра рэкамендацыю Нацбанка, адразу ж узнялі курс валюты - да 8500-9000 рублёў Нагадаем, банкам настойліва раяць не прадаваць валюту насельніцтву, нават тую, якую здаюць іншыя людзі ў буйных гандлёвых цэнтрах і на рынках. Нібыта гэта павінна знішчыць чэргі каля абменнікаў і зняць ажыятажны попыт на даляры.

Рэальнасць, вядома ж, аказалася іншай. Валютчыкі, разумеючы, што яны засталіся адзінай крыніцай продажу валюту для насельніцтва, адразу ж узвінцілі курс.

Яшчэ раніцай ён складаў 8100-8200 рублёў, цяпер жа скакнуў да ўзроўню 8500-9000.

Цікава, што ўчарашні дзень быў першым за апошнія тыдні, калі курс валюты на сайце Пракапові.ч крыху зменшыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?