Каля 4 гадзіны раніцы 23 жніўня міліцыя затрымала ў Добрушскім раёне 26-гадовага гамяльчаніна. Непрацуючы мужчына знаходзіўся за 150 метраў ад кантрольна-прапускнога пункту на беларуска-расійскай мяжы.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у машыне гамяльчаніна знаходзілася 75 мяшкоў цукру агульнай вагой 3,75 тоны на суму больш чым 17 млн. рублёў.

Міліцыя ўстанавіла, што цукар належыць іншаму гамяльчаніну, таксама непрацуючаму, ва ўзросце 25 гадоў. Апытаны ўладальнік тавару патлумачыў, што купляў цукар у гіпермаркетах і іншых харчовых магазінах з мэтай вывазу і рэалізацыі на тэрыторыі Расіі.

Увесь цукар канфіскаваны. Матэрыял праверкі перададзены ў падатковую інспекцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?