Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў выявіла чарговае парушэнне заканадаўства.

 Фота Pomniki.budzma.org

Фота Pomniki.budzma.org

 Фота Pomniki.budzma.org

Фота Pomniki.budzma.org

 Фота Pomniki.budzma.org

Фота Pomniki.budzma.org

 Фота Pomniki.budzma.org

Фота Pomniki.budzma.org

21 жніўня ў гістарычным цэнтры Пінска былі заўважаныя земляныя працы з выкарыстаннем цяжкай землярыйнай тэхнікі, паведамляе сайт Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Працы праводзяцца на ўчастку набяражнай Піны, насупраць помніка архітэктуры «Будынак былога палацу Бутрымовіча». Пры іх правядзенні закранутая плошча ў некалькі дзесяткаў квадратных метраў. Пры гэтым знішчаны культурны пласт магутнасцю да 3 м., у якім пры папярэднім візуальным аглядзе выяўлены рэшткі драўляных канструкцый.

Па звестках таварыства, працы ў гістарычным цэнтры праводзяцца без папярэдняга археалагічнага даследавання тэрыторыі і без дазволу Міністэрства культуры, а гэта — грубае парушэнне заканадаўства.

Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулая ў Міністэрства культуры з просьбай спыніць незаконныя працы ў гістарычным цэнтры Пінска, правесці праверку на месцы і пакараць вінаватых згодна закона.

Нагадаем, што ў ліпені гэтага года старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры Паўла Латушкі. Нагодай стаў знос гістарычнай забудовы ў Пінску, санкцыянаваны мясцовымі ўладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?