Мінчане займаюць чаргу па мяса за 3 гадзіны да прывозу.

У краме мінскага Хладакамбіната, што па вуліцы Першамайскай, некаторыя наведвальнікі займаюць чаргу па мяса з 7-мі раніцы. Мяса паступае ў продаж бліжэй да 10-й гадзіны. Карэспандэнт заспеў у гэты момант чаргу з чатырох дзесяткаў чалавек. Гэта пераважна людзі сталага веку.

Мяса ў краме прадаецца па 16500 за кілаграм. Называецца яно «мяса ў разруб» — за любы кавалак адзін кошт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?