Пра гэта паведаміла загадчыца амбулаторнага аддзялення Мінскага гарадскога наркалагічнага дыспансера Аксана Волкава.

Паводле яе слоў, існуе дакладная карэляцыя паміж ужываннем алкаголю ў юнацтве і захворваннем на алкагалізм у сталым узросце. У сувязі з гэтым наркалагічная служба лічыць неабходным забараніць продаж алкаголю асобам да 21 года.

Як падкрэсліла Волкава, найбольш эфектыўнымі мерамі антыалкагольнай палітыкі таксама з’яўляецца змяншэнне даступнасці спіртных напояў.

«Гэта азначае, што неабходна павялічыць цану на алкаголь, зменшыць колькасць пунктаў продажу спіртнога, абмежаваць яго продаж у адзін з выхадных дзён і забараніць начны продаж»,
 — сказала яна.

Спецыяліст адзначыла актуальнасць праблемы высокага ўжывання алкаголю ў краіне. У Беларусі спажываецца 10–12 літраў чыстага алкаголю на душу насельніцтва за год. Пры гэтым эксперты СААЗ лічаць, што адносна бяспечным з’яўляецца спажыванне алкаголю на душу насельніцтва да 8 літраў за год. Праблемай для Беларусі з’яўляецца і тое, што насельніцтва аддае перавагу моцнаму алкаголю, тады як у Еўропе больш ужываюць слабыя спіртныя напоі.

На 1 жніўня 2011 года на ўсіх відах уліку ў наркалагічным дыспансеры знаходзілася 46.605 чалавек, у тым ліку 8.920 жанчын, 4.493 падлеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?