24 жніўня інтэрнэт-газета Хimik.info адзначыла 5 год працы. Праект паўстаў у 2006 годзе дзякуючы намаганням супрацоўнікаў незалежнай наваполацкай газеты «Хімік», якая ў той год спыніла выхад. Газета, як і дзясяткі іншых незалежных рэспубліканскіх і рэгіянальных выданняў, была пазбаўленая магчымасці распаўсюджвацца праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». «Хімік», які выдаваўся з 1967 года, спыніў выхад, не здолеўшы арганізаваць уласную сістэму распаўсюду.

Сёння Хimik.info піша не толькі пра падзеі ў Наваполацку і Полацку, але і пра жыццё краіны. Тут можна паўдзельнічаць у апытаннях, атрымаць кансультацыю ў юрыста.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе калег, жадае аптымізму і плёну ў працы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?