Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка пракаментаваў перамогу над «Штурмам» (2:0) і выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

«Мне не шкада, што аўстрыйскіх журналістаў няма (іх было ўсяго два чалавекі — Goals.by). Гэта наша свята, і мы яго заслужылі.

Гэта фантастычнае дасягненне для клуба і краіны. За гэты кароткі прамежак мы два разы былі ў групе Лігі чэмпіёнаў (2008) і два разы — Лігі Еўропы (2009, 2010). Гэта фантастычны вопыт. Па сённяшняй гульні — два эпітэты: добра і выдатна. Хлопцы — малайцы, хоць было вельмі складана. У нас мала хто верыў пасля хатняй нічыёй. Мы змагаліся сёння як львы. Ніводны гулец не заслугоўвае папроку. Мы добра вывучылі суперніка, і прытрымліваліся плана гульні з першай да апошняй хвіліны», — сказаў Ганчарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?