Барысаўскі БАТЭ трапіў у 3-ці кошык пры ўжо сённяшнім лёсаванні групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Гэта адбылося дзякуючы таму, што турэцкая федэрацыя футбола зняла са спаборніцтваў «Фенербахчэ», замяніўшы яго менш рэйтынгавым «Трабзонспорам».

Кошык 1: «Барселона» (Іспанія) — 141,465, «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) — 151,157, «Чэлсі» (Англія) — 129,157, «Баварыя» (Германія) — 118,887, «Арсенал» (Англія) — 108,157, «Рэал» (Іспанія) — 103,465, «Порту» (Партугалія) — 100,319, «Інтэр» (Італія) — 100,110.

Кошык 2: «Мілан» (Італія) — 94,110, «Ліён» (Францыя) — 92,735, «Шахцёр» Данецк (Украіна) — 87,776, «Валенсія» (Іспанія) — 85,465, «Бенфіка» (Партугалія) — 81,319, «Вільярэал» (Іспанія) — 75,465, ЦСКА (Расія) — 73,941, «Марсэль»(Францыя) — 68,735.

Кошык 3: «Зеніт» (Расія) — 60,441, «Аякс» (Галандыя) — 56,025, «Байер» (Германія) — 54,887, «Алімпіякас» (Грэцыя) — 50,833, «Манчэстэр Сіці» (Англія) — 47,157, «Ліль» (Францыя) — 40,735, «Базэль» (Швейцарыя) — 39,980, БАТЭ (Беларусь) — 23,216.

Кошык 4: «Барусія» Д (Германія) — 22,887, «Напалі» (Італія) — 21,110, «Дынама» Заграб (Харватыя) — 20,224, АПОЭЛ (Кіпр) — 13,124, «Трабзонспор» (Турцыя) — 12,010, «Генк «(Бельгія) — 8,400, «Вікторыя» Пльзень (Чэхія) — 5,170,«Ацэлул» (Румынія) — 5,164.

Пры лёсаванні БАТЭ трапіцца адна каманда з кошыка-1, адна — з кошыка-2, адна з кошыка-4.

З кошыка-3, натуральна, супернікаў не будзе. Таксама не могуць гуляць у адной групе каманды з адной краіны. У жніўні 2008 года БАТЭ сеяўся з 4-га кошыка.

Лёсаванне Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння, 25 жніўня, у Манака. Пачатак у 18:45.

БАТЭ прабіўся ў групавы турнір ЛЧ, абыграўшы ў плей-оф аўстрыйскі «Штурм» (1:1, 0:2).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?