Цэны на грэчку застануцца на цяперашнім узроўні, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 жніўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

«Мы збіраемся найбліжэйшым часам падняць закупачную цану на грэчку для сельгасвытворцаў, а ў цэлым у будучым цана на грэчку не будзе павышацца. Яна застанецца якая ёсць», — заявіў Паўлоўскі.

«Калі будзе падзенне цэн на рынку, то будзем разглядаць памяншэнне цаны,
 — дадаў ён. — Цэны будзем яшчэ рэгуляваць. Але розніцу мы чапаць не будзем».

Паўлоўскі паведаміў, што сельгаспрадпрыемствы ўжо пачалі ўборку грэчкі. Сёлета пасевы былі павялічаныя і складаюць разам з фермерскімі гаспадаркамі 41 тыс. га.

Паводле слоў намесніка міністра, аграрнікі разлічваюць на добры ўраджай грэчкі. Калі летась яны атрымалі 11 цэнтнераў з гектара, то сёлета ўраджайнасць складае 17 цэнтнераў.

«Так што плануем атрымаць зерня каля 40 тыс. тон, а выхад крупы звычайна з зерня — 60%. Гэта значыць, што 25 тыс. тон круп, на якія Міністэрства гандлю зрабіла заяўку, мы сёлета атрымаем», — падкрэсліў Паўлоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?