25.08.2011 / 09:30

Майкл Скэнлан: Вырашаць, што глядзець, чытаць або слухаць, павінен сам чалавек, а не ўлада 5

Нападкі на свабоду выказвання толькі збядняюць грамадства, заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 24 жніўня ў Мінску на прыёме, прысвечаным свабодзе творчага выказвання, звяртаючыся да прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі.

Паводле яго слоў, нападкі на свабоду выказвання сведчаць пра боязь улады і яе глыбокі недавер да народа. «Прыгажосць і праўда застаюцца назаўжды, а цэнзура — не. Няпісаныя забароны, абмежаванні, адмена выстаў у апошнюю хвіліну супярэчаць духу творчасці, якую прадстаўляеце вы, мастакі», — сказаў дыпламат.

Ён выказаў надзею, што найбліжэйшым часам «гэтыя сумныя падзеі» застануцца ў гісторыі.

Як адзначыў Скэнлан, магчымасць свабодна выказваць свае погляды праз мастацтва, паэзію, прозу з’яўляецца асновай росту і развіцця грамадства і асобы. «Мноства канкурэнтных ідэй здольныя прымусіць нас крытычна ставіцца да сябе і грамадства ці, наадварот, даюць нам шанс атрымліваць асалоду ад прыгажосці. Але вырашаць, што глядзець, чытаць ці слухаць, павінен сам чалавек, а не ўлада. Кожны разумее прыгажосць па-свойму», — сказаў часовы павераны.

На прыёме выступілі музыканты і паэты, якія сутыкаюцца з перашкодамі пры арганізацыі сваіх мерапрыемстваў. У іх ліку гурты Naka, «Палац», «Крамбамбуля», Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч. У межах прыёму працавалі выставы, паказ якіх у поўным аб’ёме раней не ўдалося арганізаваць у іншых месцах. Гэта, у прыватнасці, выставы фатаграфій «Прэс-фота Беларусі 2011», рэпрадукцый амерыканскіх аўтараў розных эпох.

0
Рускі чалавек / Адказаць
25.08.2011 / 10:02
У іх ліку гурты Naka, «Палац», «Крамбамбуля», Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч. Я заўсёды ведаў, што Някляеў не палітык, не лідэр, а пііт, дакладней, адзін з піітаў
0
Несцераў / Адказаць
25.08.2011 / 11:53
А што, у штатах я магу свабодна прапагандаваць ксенафобскія (закрэслена) традыцыйныя погляды? Калі дыктатура сусветнага памеру пачынае прамаўляць за свабоду слова, мне становіцца смешна. Паглядзіце спярша, што вы зрабілі са сваёй сістэмай адукацыі. Вы пераўтварылі яе ў такі-ж самы ідэалагічны інструмэнт. І ўжо даўно.
0
НАЦДЭМ / Адказаць
25.08.2011 / 17:03
Несцераў напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2011 у 11:53 === Чым вам не падабаецца амэрыканская традыцыйная ідэалёгія? Тым што ў выпадку нападу на Амэрыку ейнае грамадзтва - ад жабракоў да імльярдэраў - будзе бараніць краіну, у адрозьненьне ад тэй, скажам, Расеі, чыя армія будзе масава дэзэртаваць (Беларусь не бяру, бо свае ўлады ў нас няма).
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру