25.08.2011 / 11:01

Семянюк, Каліта і Губарэвіч патрапілі пад крымінальную справу 10

Актывістаў БНФ вінавацяць у збіцці ахоўніка офіснага цэнтру, у якім месціцца новая сядзіба партыі.

Крымінальную справу завялі нібыта за пабоі ахоўніку офіснага цэнтру, у якім месьціцца новая сядзіба БНФ. Актывісты перакананыя, што гэта правакацыя.

Паводле сябра партыі Сяргея Семянюка, пра крымінальную справу супраць трох актывістаў БНФ па тэлефоне яму паведаміў сьледчы. Ен выклікаў усіх на допыт 25 жніўня: Алеся Каліту на 9-ю раніцы, Сяргея Семянюка – на 11.30, Максіма Губарэвіча – 26 жніўня.

Крымінальную справу завялі нібыта за пабоі ахоўніку офіснага цэнтру, у якім месьціцца новая сядзіба БНФ.

Сяргей кажа, што сапраўды быў інцыдэнт, ахоўнік ў п'яным стане ў пазапрацоўны час чапляўся да актывістаў Партыі БНФ, якія прыехалі на Сойм, і тыя яго былі вымушаныя спыніць і вывесьці з будынку, пасадзіць у таксі. Але на наступны дзень ахоўнік зьняў пабоі, у яго нібыта зламанае рабро, і напісаў пазоў, што яго зьбілі.

Сяргей перакананы, што гэта правакацыя, такая ж, якая была арганізаваная супраць Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, якіх засудзілі да 2 і 3 гадоў турмы нібыта за зьбіцьцё невядомых.

Каліце, Губарэвічу, Семянюку таксама пагражае пазбаўленьне волі.

0
Partyzan / Адказаць
25.08.2011 / 11:13
Спадары Журналісты, зрабiце калi ласка фота "охранника". Мы ж павiнны ведаць такiх "герояу".
0
А / Адказаць
25.08.2011 / 11:19
Забяруць і гэты офіс...
0
ларс / Адказаць
25.08.2011 / 11:48
Правакацыя, дакладна правакацыя. Трымайцеся, хлопцы. Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру