Рэкламныя стэнды музея на вуліцах сталіцы запрашаюць «наведать Раубічі».

 Фота Kiber Den !!!

Фота Kiber Den !!!

 Фота Kiber Den !!!

Фота Kiber Den !!!

 Фота Kiber Den !!!

Фота Kiber Den !!!

Рэкламныя стэнды Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, размешчаныя ў падземным пераходзе каля ГУМа, спачатку радуюць вока беларускай мовай. Але пры бліжэйшым знаёмстве са зместам рэкламы радасць кудысьці знікае — тэкст рэжа вока памылкамі. Яго аўтары не ведаюць, як пішацца назва паселішча Раўбічы — у адным месцы яно фігуруе, як Раубічы, у другім ўжо з «ў», але з «і» на канцы — Раўбічі. Пры гэтым Раубічы прапануецца наведать.

Натуральна, бязграматная рэклама нікому не робіць гонару, але ў гэтым выпадку ўдвая прыкра, бо гаворка ідзе пра ўстанову, якая адносіцца да Міністэрства культуры.

Фота даслаў чытач «Нашай Нівы» Kiber Den !!!, які нядаўна знайшоў памылку на шыльдзе аддзелу Дэпартамента аховы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?