У Адміністрацыі прэзідэнта праходзіць нарада па актуальных пытанняхсацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўная тэма — сітуацыя на валютным рынку. Не выключана, што паводле вынікаў нарады будзе прынята рашэнне аб выхадзе на адзіны абменны курс беларускага рубля.
Аб падрыхтоўцы нарады, прысвечанай прыняццю «прынцыповых рашэнняў, якія шмат у чым вызначаць эканамічную стратэгію беларускай дзяржавы»,
Варта адзначыць, што
29 жніўня савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду плануе разгледзець заяўку Беларусі на выдзяленне стабілізацыйнага крэдыту ад 3,5 да 8 мільярдаў долараў ЗША. Такая заяўка была накіравана беларускім урадам у МВФ 31 мая.
Каб разлічваць на атрыманне крэдыту, Беларусь павінна падаць зладжаную антыкрызісную праграму, заявіла 4 жніўня ў Мінску пастаянны прадстаўнік МВФ Наталля Калядзіна. Паводле яе слоў, урад павінен падаць як пакет мер у галіне макраэканамічнай палітыкі, так і пакет структурных пераўтварэнняў.