25.08.2011 / 13:23

Спынена крымінальная справа па факце ўдзелу ў масавых беспарадках Анатоля Лябедзькі 11

Палітык кажа, што для яго гэта поўная нечаканасць.

Спынена крымінальная справа ў дачыненні да лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі па факце ўдзелу ў падзеях 19 снежня ў Мінску.

«Сёння раніцай я атрымаў ліст за подпісам старшага следчага следчай групы папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама капітана міліцыі Д. В. Дышэнкі, у якім сказана аб спыненні крымінальнага пераследу», — сказаў БелаПАН палітык.

У дакуменце паведамляецца, што крымінальная справа ў дачыненні да Лябедзькі, распачатая 20 снежня 2010 года па факце ўчынення масавых беспарадкаў, спынена пастановай ад 23 жніўня «ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства».

Лябедзька назваў рашэнне аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу

«поўнай нечаканасцю».

Паводле яго слоў, рашэнне магло быць выклікана двума фактамі. «Па-першае, гэта самі мае паводзіны пасля вызвалення з СІЗА КДБ. Я з самага пачатку заявіў, што не буду дзейнічаць у межах, што навязваюцца КДБ, і стаў працягваць звычайную палітычную дзейнасць. Па-другое, агульная сітуацыя ў краіне такая, што пладзіць новых палітзняволеных — гэта глупства. Зараз уладам, наадварот, трэба скарачаць іх колькасць», — лічыць палітык.

Лябедзька адзначыў, што ў яго дваякія пачуцці ад атрыманага з ГУУС ліста. Так, у ім напісана, што пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу можа быць абскарджана пракурору Мінска.

Палітык лічыць,

што павінны быць спынены справы ў дачыненні да яшчэ чатырох фігурантаў справы аб масавых беспарадках, якія былі затрыманы пасля выбараў, а затым выпушчаны з СІЗА КДБ.
Гэта ўдзельнікі выбарчых кампаній шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты: Анатоль Паўлаў і Алег Корбан (Яраслава Раманчука), Уладзімір Кобец (Андрэя Саннікава) і Аляксандр Арастовіч (Мікалая Статкевіча) .

Лябедзька быў затрыманы ў сталіцы ў ноч з 19 на 20 снежня ва ўласнай кватэры і дастаўлены ў СІЗА КДБ, адкуль быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе 7 красавіка. Падчас прэзідэнцкай кампаніі ён з’яўляўся даверанай асобай Яраслава Раманчука.

0
Недаверлівы / Адказаць
25.08.2011 / 14:14
Лябедзька назваў рашэнне аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу «поўнай недарэчнасьцю».
0
абабак / Адказаць
25.08.2011 / 14:30
маладзец саша,ен усегда "правiльна" ашыбался.цi то у камандзе вусатага цезкi у 90-х,цi з мiнасаускiм эканамiстам .такiх рабят анiякая халера не бярэ.зычам i надалей рабiць стратэгiчныя памылкi на справу умацаваньня iснуючага рэжыму.
0
volvo / Адказаць
25.08.2011 / 14:42
Molodec! I v yjurmu ne sel, i propiarilsa kak sleduet. tak ty byl, muzhestvennyj ty nash na ploshadi ili snova nabljdal za "revoljciej" iz podvorotni? Teper mozhno snova podnimat vopros o dialoge s vlastju. Vot skazhite, Anatolij, vy kogda-nibud iskrenne govorite?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру