25.08.2011 / 13:25

Міністры замежных спраў Германіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі 3

На сустрэчы міністраў замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле, Літвы — Аўдронюса Ажубаліса, Латвіі — Гіртса Валдзіса Крыстоўскіса і Эстоніі — Урмаса Паэта, якая адбылася на нямецкім востраве Руген 24 жніўня, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі.

Вестэрвеле заклікаў не забываць, назіраючы за падзеямі ў Паўночнай Афрыцы, што «па суседстве людзей прыгнятаюць і кідаюць у турмы». Як паведамляе радыёстанцыя Deutsche Welle, ён заявіў пра салідарнасць з тымі, хто «выступае за дэмакратыю і свабоду».

Паэт, са свайго боку, назваў «беларускія парадкі» недапушчальнымі ў «цэнтры Еўропы».

Ажубаліс заявіў, што Літва занепакоена будаўніцтвам АЭС у Калінінградзе і Беларусі «ў парушэнне міжнародных стандартаў бяспекі», паведамляе сайт МЗС Літвы. Акрамя таго, літоўскі міністр звярнуў увагу на неабходнасць паляпшэння інфармацыйнай сістэмы Шэнгенскай прасторы.

«Сёлета мы сутыкнуліся з шэрагам практычных праблем, якія дэманструюць неабходнасць ва ўмацаванні шэнгенскіх механізмаў, — сказаў Ажубаліс. — Гэта трэба зрабіць, каб пазбегнуць тэхнічных памылак, якія могуць мець палітычныя наступствы, і каб арганізаваць бяспеку Шэнгенскай прасторы, а таксама забяспечыць прэстыж свабоднага перамяшчэння ў ЕС».

Нагадаем, 11 жніўня агенцтва BNS паведаміла, што літоўскія пагранічнікі не ўпусцілі ў Літву намесніка міністра юстыцыі Беларусі Алу Бодак. Чыноўніцы забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС у сувязі з парушэннем стандартаў правядзення выбараў. Літоўскае пасольства ў Беларусі выдала ёй шэнгенскую візу ў выніку некалькіх памылак, заяўляў МЗС Літвы. Паводле інфармацыі беларускага тэлебачання, Бодак была запрошана ў Літву па праграме ААН для ўдзелу ў канферэнцыі, прысвечанай праблемам наркатрафіку і альтэрнатыўных відаў пакарання для нарказалежных.

0
Ириска / Адказаць
25.08.2011 / 15:11
Что тут обсуждать, в свете последних событий с РФ, Литвой, Польшей и пр. любому мыслящему понятно - Беларусь продали...опять, в очередной раз...вопрос за что, скоро узнаем. Лучше уже руб РФ и запрадная губерни РФ, как говорится пусть уж ужасный конец, чем этот ужас без конца...НАДОЕЛО! И вообще - уж пусть будет конец света 21.12.2012 года, нам тут не привыкать...
0
Danik / Адказаць
25.08.2011 / 15:21
Замест "замежных спраў" прачыталася "міністры абароны".
0
2 Ириска / Адказаць
25.08.2011 / 21:03
Боюсь, что с Россией будет еще хуже! Мяса в Могилеве с его мясокомбинатом при СССР-ской империи все равно не было. Было оно у тех, кто жил в Москве или воровал для себя и знакомых. Все будет в России для россиян. В чем разница? В западных беларусских областях еще, надеюсь, держатся. Так может дети наши смогут дожить до времени, когда будут не халопами. Детей надо беречь и родину для них свободной делать как-то надо...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру