25.08.2011 / 14:16

Нацбанк не мае намеру адпускаць афіцыйны абменны курс 7

Нацыянальны банк Беларусі лічыць, што існуючы афіцыйны абменны курс беларускага рубля адпавядае бягучым эканамічным умовам.

Нацыянальны банк Беларусі (НББ) лічыць, што існуючы афіцыйны абменны курс беларускага рубля адпавядае бягучым эканамічным умовам.

"Новае цэнтральнае значэнне рублёвага кошту кошыка (даляр ЗША, еўра і расійскі рубель) адпавядае бягучым эканамічным умоваў і з'яўляецца элементам макраэканамічнай карэкціроўкі, што рэалізуецца ўрадам і Нацыянальным банкам і скіравана на выраўноўванне знешніх дысбалансаў і стабілізацыю сітуацыі на ўнутраным валютным рынку", - сказана ў апублікаваным у чацвер аналітычным аглядзе асноўных тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы, які рэгулярна рыхтуе НББ.

0
volvo / Адказаць
25.08.2011 / 14:37
"Novae centralnae znachenne rublevaga koshtu koshyka adpavjadae ne bjaguchym ekanamichnym umovam, a toj nevjalichkaj chastcy, jakaja va uladze. Ab getym i treba kazac.Jany zh bjaruc dlja sjabe menavita pa getamu, zroblenamu dlja sjabe kursu. takija malajcy!
0
Недаверлівы / Адказаць
25.08.2011 / 14:41
Не наелися? Хаваецеся за словаблудствам?
0
Алесь Беларус / Адказаць
25.08.2011 / 14:54
Дададуць да кошыка юань, пералічаць сярэдні курс і будзе даляр рублёў 10000 (а мо 15), толькі так.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру