25.08.2011 / 15:30

Фанцікі будуць друкавацца і далей 16

Лукашэнка заявіў, што у Беларусі прадоўжыцца індэксаванне дапамог, пенсій, стыпендый і заробкаў.

У Беларусі будзе прадоўжана палітыка індэксавання дапамог, пенсій, стыпендый і зарплат на рост інфляцыі і цэн.

Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«І хоць нас крытыкуюць за тое, што мы павялічылі пенсіі і індэксавалі зарплаты, але такая палітыка неабходна, і яна будзе прадоўжана», — сказаў кіраўнік дзяржавы. На яго думку,

рост цэн не такі страшны,
паколькі гэтыя грошы ўсё роўна так ці інакш застануцца ў прадпрыемстваў. Значна важней — ці хапае грошай у насельніцтва для таго, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю, ці створаны ў краіне ўмовы для таго, каб насельніцтва магло зарабіць гэтыя грошы. «Ці здольна насельніцтва пры тым, што мы маем добры аб’ём вытворчасці малака і мяса, іншых прадуктаў, сёння нармальна харчавацца? Ці хапае ў насельніцтва для гэтага грошай? Я не гавару пры гэтым, што трэба выкінуць мноства грошай, як гэта было раней. Грошы трэба зарабіць. Але ці стварылі мы ўмовы для таго, каб чалавек мог зарабіць столькі грошай, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада далажыць, ці ўсе рычагі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва задзейнічаны, і ў першую чаргу — малазабяспечаных грамадзян.

0
Partyzan / Адказаць
25.08.2011 / 15:50
Усё гэта скончыццa татальным дэфiцытам i спекулятыунымi цэнамi.
0
vivat / Адказаць
25.08.2011 / 16:01
Перад канцом асабліва ўпарта балбочуць сабе пад нос. Ці хапае, ці створаны, ці здольна... Мантры, мантры, мантры... А грошаў няма. Сапраўдных. І ніхто не дае і не дасць, лётай хоць на Паўночны полюс, хоць да Рахмона, хоць да рашскага медзявядзя... Лётай!
0
Spartak / Адказаць
25.08.2011 / 16:09
Не кажа цi можа чалавек зарабiць каб набыць сабе жытло, новае ауто, паехаць адпачыць у Новую Зеландыю. Нават каб чалавек мог зарабiць на вопратку з абуткам. А кажа аб тым каб чалавек толькi на харч зарабляу. Гэты "пiлiгрым" па шыкоуных гатэлях клапоцiцца толькi пра тое каб "рабы" з голаду не паздыхалi.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру