25.08.2011 / 17:42

Беларусь пакуль не атрымае другі транш крэдыту ЕўрАзЭС 4

«Не праведзена ўніфікацыя абменнага курсу, не стабілізавана сітуацыя з пункту гледжання рэзерваў, не адноўлены давер насельніцтва да нацыянальнай валюты», — кажуць расійскія банкіры.

Тэрміны выдзялення Беларусі другога транша ($400 мільёнаў) крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС могуць быць перанесены, лічыць дырэктар па карпаратыўным фінансаванні Еўразійскага банка развіцця Дзмітры Красільнікаў.

Раней меркавалася, што другі транш паступіць у краіну да 31 кастрычніка 2011 года.

«Пакуль зафіксаваных тэрмінаў няма, былі названы папярэднія адзнакі. Сказаць, калі будзе прадстаўлены другі транш, цяпер ніхто не можа», — сказаў Красільнікаў, падкрэсліўшы, што

ў прынцыпе «другі транш будзе выдзелены».

Ён растлумачыў, што нявызначанасць з тэрмінамі выдзялення другога транша выклікана адсутнасцю прагрэсу ў выкананні беларускім бокам узятых на сябе абавязкаў па структурных рэформах — «не праведзена ўніфікацыя абменнага курсу, не стабілізавана сітуацыя з пункту гледжання рэзерваў, не адноўлены давер насельніцтва да нацыянальнай валюты».

Як паведамлялася, у пачатку чэрвеня Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС прыняў дадатнае рашэнне пра выдзяленне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на $3 мільярда ў 2011—2013 гг.

 Першы транш крэдыту ў суме $800 мільёнаў паступіў у Беларусь у канцы чэрвеня.

паводле Afn.by

0
Ёпрст / Адказаць
25.08.2011 / 17:52
Вось і рэха з Усходу прыйшло
0
Inhvar / Адказаць
25.08.2011 / 18:17
А можа "расейскiя аналiтыкi" нешта ведаюць..ды шматзначна маўчаць.Каб мы яшчэ не атрымалi замест даляраў,дзеравянныя рублi ды капейкi "Банк России".
0
ермакова / Адказаць
25.08.2011 / 20:33
проста пакуль не прадали уласнасьць, як хочуць расейцы. таму зараз шантаж пра тэрмины крэдыту й увогуле яго факт.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру