25.08.2011 / 18:08

Сяргей Карніленка перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў»

Ён стане чацвёртым беларусам у расійскім футбольным клубе.

Беларускі нападаючы «Зеніта» (Санкт-Пецярбург) Сяргей Карніленка перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў». Ён стане чацвёртым беларусам у расійскім футбольным клубе.

У Беларусі Карніленка гуляў у мінскім «Дынама», адкуль перайшоў у іншае «Дынама» — кіеўскае. Не здолеўшы зачапіцца за асноўны склад каманды, форвард перайшоў у днепрапятроўскі «Днепр», а пасля гуляў у клубе «Томь».

У 2009 годзе Карніленку выкупіў «Зеніт», але ў ягоным складзе нападаючы згуляў толькі 14 гульняў і забіў адзін гол, ды і той у дэбютнай сустрэчы. У выніку пецярбургскі клуб аддаваў беларуса ў арэнду — у «Томь», казанскі «Рубін» і англійскі «Блэкпул».

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Карніленка правёў 47 гульняў і забіў 10 галоў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру