У Манака сёння прайшло лёсаванне футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У другі раз у гісторыі Беларусі там будзе прадстаўлены айчынны клуб — барысаўскі БАТЭ, які трапіў пры лёсаванні ў трэці кошык.

Усе групы выглядаюць наступным чынам:

Група, А: «Баварыя» (Мюнхен, Германія), «Вільярэал» (Іспанія), «Манчэстэр Сіці» (Англія), «Напалі» (Італія).

Група B: «Інтэр» (Мілан, Італія), ЦСКА (Масква, Расія), «Ліль» (Францыя), «Трабзанспор» (Турцыя).

Група C: «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія), «Бенфіка» (Партугалія), «Базэль» (Швейцарыя), «Ацэлул» (Румынія).

Група D: «Рэал» (Мадрыд, Іспанія), «Ліён»(Францыя), «Аякс» (Галандыя), «Дынама» (Заграб, Харватыя).

Група E: «Чэлсі» (Лондан, Англія), «Валенсія» (Іспанія), «Байер» (Леверкузен, Германія), «Генк «(Бельгія).

Група F: «Арсенал» (Лондан, Англія), «Марсэль» (Францыя), «Алімпіякас» (Грэцыя), «Барусія» (Дортмунд, Германія).

Група G: «Порту» (Партугалія), «Шахцёр» (Данецк, Украіна), «Зеніт» (Расія), АПОЭЛ (Кіпр).

Група H: «Барселона» (Іспанія), «Мілан» (Італія), БАТЭ (Беларусь), «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія).

Дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у 1/8 Лігі чэмпіёнаў, трэцяя трапіць у 1/16 Лігі Еўропы. Нарэшце, чацвёртая каманда выляціць са спаборніцтваў.

***

Стаў вядомы канчатковы расклад гульняў у нашай групе, ён апублікаваны на сайце УЕФА:

1 тур. 13 верасня: Вікторыя Пльзень — БАТЭ, Барселона — Мілан.

2 тур. 28 верасня: БАТЭ — Барселона, Мілан — Вікторыя.

3 тур. 19 кастрычніка: Мілан — БАТЭ, Барселона — Вікторыя,

4 тур. 1 лістапада: БАТЭ — Мілан, Вікторыя — Барселона.

5 тур. 23 лістапада: БАТЭ — Вікторыя, Мілан — Барселона.

6 тур. 6 снежня: Барселона — БАТЭ, Вікторыя — Мілан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0