25.08.2011 / 20:39

З'езд Партыі БНФ пройдзе 10—11 верасня ў ДК трактарнага завода 3

Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.

«Сёння ў гарвыканкаме нам паведамілі, што з’езд можна будзе правесці ў ДК трактарнага завода. Афіцыйную паперу аб даванні памяшкання нам абяцалі прыслаць на наступным тыдні», — сказаў ён.

На з’ездзе павінна быць абрана новае кіраўніцтва партыі, унесены змяненні ў статут, а таксама разгледжана стратэгія дзейнасці на найбліжэйшыя два гады.

Змяненні ў статут Партыі БНФ прадугледжваюць, што старшынства ў ёй можа быць абмежавана двума тэрмінамі. Акрамя таго, плануецца павялічыць тэрмін старшынства ў партыі з двух да трох гадоў.

0
ASK / Адказаць
25.08.2011 / 21:40
Спадарства, памяняйце назву! Будзьце людзьмі. Ці звярніцеся да Зянона Пазьняка, Лявона Баршчэўскага, Вінцука Вячоркі, Алеся Міхалевіча за парадамі. БНФ - гэта не партыя, гэта нават не выбар. Гэта - наканаванасьць. Зараз іншы час. Столькі цудоўных беларускіх патрыётаў - і яны не павінны стаяць насупраць адзін аднаго.
0
Вадзимчык / Адказаць
25.08.2011 / 22:37
ASK Да Зянона можна зьвярнуцца. ну ніяк не да Вячоркі ці міхалевіча. Вячорка бляха разваліу той моцны фронт, адзіны фронт. Разваліу і свой фронт таксама, толькі таму што на выбарах на з'езде яго не абралі. аб чым тут можна казаць. Ды хто вогуле такі Вячорка? што ен добрага зрабіу
0
Літвінка / Адказаць
25.08.2011 / 23:21
Вячорка бляха разваліу той моцны фронт, адзіны фронт. Разваліу і свой фронт таксама, толькі таму што на выбарах на з'езде яго не абралі. .................. Не дурыце галавы. Разваліў не ён. Колькі вам гадоў????? Разваліў! Цэгла, значыць, дрэнная была. Адзіны дэвіз: не можаш дапамагчы? - не нашкодзь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру