25.08.2011 / 22:10

Бабы, якія паднімаюць ураджайнасць 15

Ад чаго працуецца лягчэй і вяселей?

Нядаўна на палях Асіповіччыны з’явіліся незвычайныя «жыхары» — саламяныя жанчыны. Зробленыя з цюкоў, што засталіся пасля збору ўра-джаю, абшытыя ручнікамі, яны ўздымаюць настрой усім, хто праязджае міма. Падобныя статуі ўжо некалькі гадоў упрыгожваюць беларускія краявіды. Асабліва багата іх на Брэстчыне ды Міншчыне. Магілёўская вобласць далучылася да гэтай творчай справы ў мінулым годзе.

Саламяныя скульптуры начальнік упраўлення сель-скай гаспадаркі райвыканкама Міхаіл Поклад убачыў на абласным семінары ў Круглянскім раёне і паведаміў пра яе аддзелу культуры. Цікавая ідэя спадабалася, і ў хуткім часе ў шэрагу сельгаскааператываў пачалося незвычайнае «будаўніцтва».

Вырашылі рабіць скульптуры жанчын. «Жанчыны спрадвеку асацыююцца ў людзей са зборам ураджаю, бо менавіта яны былі жнеямі. Гэта цяпер зерневыя ўбіраюць камбайны, а раней на палях завіхаліся жанчыны…» — тлумачыць выбар персанажаў начальнік аддзела культуры Ірына Раманчук.

Працавалі над саламянымі бабамі разам: кіраўніцтва ды работнікі кааператываў, сельскіх клубаў і Дамоў культуры. Трактарысты ставілі цюкі адзін на адзін, жыхары вёсак прыносілі ўсё, што знайшлі на гарышчах, што магло ўпрыгожыць гаспадынь палёў. Адным словам, выкарысталі ўвесь свой творчы патэнцыял. «Гэта не толькі эстэтычна, — ацэньвае вынік агульных намаганняў Міхаіл Поклад. — Бабы гэтыя дапамагаюць у зборы ўраджаю! Паглядзіш на яе і працуецца лягчэй і весялей».

Кожнаму старшыні сельгаспрадпрыемстваў Асіповіччыны было прапанавана паставіць адну саламяную жанчыну на ўскрайку палёў. Большасць з іх ужо справіліся з пастаўленай задачай. Кіраўніцтва СВК «Калгас «Карытнае» настолькі загарэлася ідэяй, што яго работнікі паставілі аж тры фігуры! Не абышлося і без непрыемных казусаў: ноччу ў СВК «Калгас «Бярэзіна» хуліганы спалілі скульптуру.

Па сканчэнні працы на палях каля фігур плануецца правесці абрад дажынак. Міхаіл Поклад вельмі задаволены вынікамі працы: «Мы штогод плануем будаваць падобныя фігуры. У наступным годзе гэта будуць не жанчыны. Пакуль не ведаю што, але ў любым выпадку, прыдумаем штось цікавае!»

0
Юрась Зянковіч / Адказаць
25.08.2011 / 22:26
Малайчына, Ася -- добра і прынцыпова служыш на новым месцы працы.
0
Valacuga / Адказаць
25.08.2011 / 22:37
Navoshta bylo patnec`, kab u vyniku nakrucic` bab salamjanykh. Kali uzo tak, dyk lepej u sex shopakh nabrali b gumavykh, panadz`muvali dy pastauljali. A shto z tykh salamjanykh? Nichoga jany ne padymajuc`! Praverana amal` shto navukova.
0
Чуб / Адказаць
25.08.2011 / 22:48
Хачу фота бабаў.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру