Прычынай адключэньня электрычнасьці стаў моцны парывісты вецер. Без электрычнасьці перасталі працаваць крамы, адключыліся сьветлафоры, спыніліся трамваі (наш журналіст зь іншымі пасажырамі ішоў пешкі ад вуліцы Алега Кашавога да Плошчы Перамогі — гэта недзе тры кілямэтры). Адключалася сьвятло і ў іншых раёнах сталіцы, а каля чыгуначнай станцыі «Менск-Усходні» быў парушаны рух цягнікоў.

Без сьвятла правяла пад тры гадзіны (ад 10.40 да 13.25) і рэдакцыя «Нашай Нівы». З-за гэтага не было магчымасьці й абнаўляць сайт. Шаноўныя чытачы, прыміце выбачэньні за нязручнасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0