27 і 28 жніўня на адкрытых пляцоўках каля Нацыянальнай бібліятэкі (пр. Незалежнасці, 116) і Мінскага лядовага палаца спорту (вул. Прытыцкага, 27) адбудуцца рэспубліканскія сельскагаспадарчыя кірмашы па продажы мясной, малочнай, рыбнай, плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі, пладоў, агародніны, бульбы і іншай сельгаспрадукцыі.

Як адзначылі ў прэс-службе, сёлета ў сталіцы сезон сельскагаспадарчых кірмашоў адкрыецца раней, чым летась.

Мінгарвыканкам падрыхтаваў праект рашэння аб прадастаўленні сельгасвытворцам каля 160 пляцовак для рэалізацыі ўласнай прадукцыі. Такія пляцоўкі традыцыйна будуць арганізаваны ў кожным адміністрацыйным раёне горада. Яны будуць працаваць паралельна з 300 пунктамі дробнарознічнага гандлю плодаагародніннай прадукцыяй, якія функцыянуюць з сакавіка па лістапад.

Акрамя таго, у суботу ў Мінску каля Палаца спорту
пройдзе агульнагарадскі кірмаш па продажы школьных і спадарожных тавараў. У ім возьмуць удзел больш чым 50 суб’ектаў гандлю і ўсе ўнівермагі горада. З канцэрнам «Беллегпрам» дасягнута дамоўленасць аб сумесным зніжэнні рознічных цэн на прадукцыю прамысловымі і гандлёвымі прадпрыемствамі, якія ўдзельнічаюць у кірмашы. Да 10 верасня таксама дзейнічае пагадненне Мінгарвыканкама з 20 гандлёвымі аб’ектамі аб непрымяненні гранічнага памеру гандлёвай надбаўкі на тавары школьнага асартыменту ў памеры больш чым 20%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?