Лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта асуджаны судом Савецкага раёну Менску на 7 сутак. Суд Партызанскага раёну пакараў актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дзьмітрыеў трыма суткамі зьняволеньня. Актывістку Моладзі Партыі БНФ Насту Александровіч на гэты момант у суд Фрунзенскага раёну пакуль не прывезьлі.

Усіх трох затрымалі 12 студзеня. Маладых людзей зьвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Алесь Каліта ў часе затрыманьня быў зьбіты спэцназаўцамі. Яго адвозілі ў 9‑ты клінічны шпіталь Менску, дзе мэдыкі зафіксавалі пашкоджаньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?