Ноччу 25 жніўня ў вёсцы Мацькаўцы Вілейскага раёна невядомыя злачынцы з магазіна-кавярні скралі спіртныя напоі, цыгарэты і прадукты на суму 1 мільён 775 тысяч рублёў.
Паводле прэс-службы ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, гаспадыня крамы, 42-гадовая жыхарка вёскі, расказала ў міліцыі, што зладзеі залезлі ў магазін, разбіўшы шыбу. Гандлёвы пункт быў абсталяваны аўтаномнай ахоўнай сігналізацыяй, але гэта не спыніла аматараў дармавой выпіўкі і закускі.
Рэгіянальная газета
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ