Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10–16°С, па паўднёвым захадзе да +18°С,

днём +23–29°С, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да +31°С.

У Мінску заўтра, 27 жніўня, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +11–13°С,

днём +25–27°С.

У наступныя двое сутак пераменная воблачнасць. У нядзелю, 28 жніўня, ноччу пераважна без ападкаў, днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9–16°С,

днём ад +20°С па паўночным захадзе да +28°С па паўднёвым усходзе краіны.

У панядзелак, 29 жніўня, воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–15°С, днём ад +19°С па паўночным захадзе да +27°С па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?