Былы міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў стаў новым паслом Беларусі ў Туркменістане. З ранейшай працы Барыеў быў звольнены яшчэ ў снежні і ўвесь гэты час знаходзіўся без пасады.

Намеснік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі цяпер будзе паслом Беларусі ў Аўстрыі, а па сумяшчальніцтву яшчэ ў Харватыі. Дыпламат са стажам Наталля Жылевіч будзе новым прадстаўніком нашай краіны ў Паўднёвай Карэі, раней яна працавала ў Турцыі.

Уладзімір Чушаў стаў амбасадарам у Сербіі. Да гэтага ён быў дарадцам пасла ў Варшаве.

Таксама сёння Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых старшынь райвыканкаў — Ваўкавыскага, Бераставіцкага, Краснапольскага. Таксама змены адбыліся на ўзроўні намеснікаў міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?