Улады Нью-Ёрка загадалі правесці абавязковую эвакуацыю жыхароў з прыбярэжных раёнаў з-за ўрагану Ірэн, заявіў мэр горада Майкл Блумберг ў пятніцу.

Блумберг паведаміў, што неабходна эвакуіяваць каля 250 тысяч чалавек з прыбярэжных раёнаў у Брукліне, Кўінз і Стэйт-Айлендзе, а таксама ў Ніжнім Манхэтэне,

эвакуацыя павінна пачацца ў чатыры гадзіны дня (23:00 менск), калі для людзей будуць падрыхтаваныя прытулкі.

«Мы ніколі не праводзілі абавязковай эвакуацыі раней, і мы не сталі б рабіць гэта цяпер, калі мы не думалі, што гэты шторм патэнцыйна можа апынуцца вельмі сур’ёзным», сказаў Блумберг. Ураган «Ірэн» зараз мае 2-ю ступень небяспекі, хоць яшчэ напярэдадні яму была прысвоена 4 па пяцібальнай шкале. Лічыцца, што ён уяўляе самую сур’ёзную пагрозу для штатаў за апошнія 16 гадоў, калі па ўсходнім ўзбярэжжы пранёсся ўраган «Глорыя».

Чакаецца, што ўжо ў выхадныя па меры набліжэння да Штатаў ступень небяспекі ўрагану будзе павышана да 3-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?