У Манака 26 жніўня «Барселона» — пераможца Лігі чэмпіёнаў-2011 — выйграла ў пераможцы Лігі Еўропы «Порту» з лікам 2:0 (Месі, 29, Фабрэгас, 88).

Каталонскі клуб выступаў у наступным складзе: Вальдэс, Дані Алвес, Маскерана, Абідаль, Адрыана (Бускетс, 63), Ін’еста, Хаві, С. Кейта, Педра (Фабрэгас, 80), Месі, Вілья (Алексіс Санчэс, 61).

«Барселона» — супернік барысаўскага БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. 28 верасня ў матчы 2-га туру каманды згуляюць у Мінску, 6 снежня, у заключным туры, у Каталоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?