Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ паведаміў у інтэрв’ю Еўрарадыё.

«Я атрымаў па пошце два лісты. У адным — паведамленне „аб спыненні крымінальнага пераследу“, а ў другім — „аб зняцці часовага абмежавання права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь“. Прычына спынення — „у сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства“. Больш падрабязна не тлумачыцца», — сказаў ён.

Рыгор Кастусёў мяркуе, што ўлады далі задні ход. «Тое, што адпусцілі дзевяць чалавек, што прыпыняюць пераслед — гэта ўсе ж паказвае, што ўлады паступова пачынаюць даваць задні ход. Спадзяюся, што гэты працэс пойдзе далей».

Нагадаем, што раней абвінавачванне ва ўдзеле ці падрытхоўцы масавых беспарадкаў было знятае са старшыні АГП, Анатоля Лябедзькі, грамадскіх актывістаў Аляксандра Арастовіча, Алега Корбана, рэдактаркі «Хартыі’97» на выгнанні Наталлі Радзінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0