Міністэрства юстыцыі Беларусі рыхтуе праекты дакументаў, згодна з якімі грамадскія аб’яднанні і іншыя некамерцыйныя арганізацыі змогуць вырабляць свае пячаткі без атрымання спецыяльнага дазволу рэгіструючага органа.
Міністэрства цяпер распрацоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, якія накіраваны на лібералізацыю ажыццяўлення дзейнасці некамерцыйных арганізацый, а таксама дэбюракратызацыю дзейнасці рэгіструючых органаў.
Праекты прадугледжваюць адмену выдачы дазволаў на права вырабу пячатак палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), рэспубліканскіх
Як лічаць у ведамстве, прыняцце адпаведных нарматыўных прававых актаў будзе садзейнічаць спрашчэнню парадку дзяржрэгістрацыі і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных арганізацый, а таксама ліквідуе залішняе ўмяшанне дзяржаўных органаў у іх дзейнасць.