Колісь пра супрацьстаянні — на сёння сяміразовых чэмпіёнаў краіны БАТЭ — «Дынама» Мінск — казалі: наша дэрбі, ці часам Эль Класіка.

Але «Дынама» апошнім разам рабілася чэмпіёнам краіны сем гадоў таму, у 2004 г. Ад 2006 года БАТЭ пануе на версе беларускай футбольнай іерархіі. Чатыры гады запар каманда гуляе ў групавых турнірах еўракубках. А «Дынама» летась наогул не прабілася на п’едэстал і ў Лігу Еўропы не трапіла.

Усе роўна гульні БАТЭ і «Дынама» вызначаюцца прынцыповасцю, хоць зараз сталічны клуб адстае ад Барысава на 17 балаў (48 супраць 31 бала).

28 жніўня стартуе 3-і круг беларускага футбольнага чэмпіянату. Увага беларускіх заўзятараў будзе прыягннута да Барысава,
гульня пачнецца ў 20:30. Цана білета — 8 тыс. Гульня будзе паказана ў жывым эфіры на СТВ, таму такі позні пачатак матчу.

У першым крузе БАТЭ ў Барысаве выйграў 1:0 (Брэсан), у 2-м, 24 чэрвеня. у Кунцаўшчыне «Дынама» узяло не толькі пераканаўчы рэванш (2:0, Афанасьеў, Леанарда), але і нанесла БАТЭ першую паразу ў сезоне.

Астатнія матчы нядзелі:

«Мінск» — «Шахцёр», Стадыён «Трактар», пачатак а 17-й, уваход вольны.

«Белшына» — «Тарпеда-БелАЗ», 17:00.

«Гомель» — «Нафтан», 18:00.

«Нёман» — «Дняпро», 18:00.

«Віцебск» — «Дынама» Брэст, 18:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?