Па звестках апазіцыянераў, у закладніках у кадафійцах могуць знаходзіцца 50 тысяч чалавек.

Пра рашэнне Кадафі весці перамовы аб перадачы ўлады заявіў ягоны-прэс-сакратар Муса Ібрагім. Ён распавёў агенцтву Associated Press, што перамовамі будзе кіраваць сын палкоўніка Кадафі Саадзі. У сваю чаргу прадстаўнікі Нацыянальнай пераходнай рады заявілі агенцтву Reuters, што не будуць весці перамовы да здачы Кадафі ў палон. Яны паведамілі таксама, што пакуль не ведаюць пра яго месцазнаходжанне.

Паўстанцы кантралююць большую частку краіны, у тым ліку і сталіцу Трыпалі. Кадафі, магчыма, хаваецца ў сваім родным горадзе Сірт.

Кіраўніцтва арміі паўстанцаў заяўляе, што ў закладніках у кадафійцаў могуць знаходзіцца да 50 тысяч чалавек. Па іх звестках, усяго ў закладнікі захоплена каля 60 тысяч чалавек. З іх толькі 11 тысячам удалося вызваліцца.

Ад рук рэжыма Кадафі загінулі дзясяткі палітычных праціўнікаў у Лівіі. Таксама яго ахвярамі сталі сотні людзей у выніку тэрактаў і партызанскіх рухаў, якія ён фінансаваў у іншых краінах. Сёння Ліга арабскіх дзяржаваў прызнала новую ўладу краіны. Перад сядзібай арганізацыі ўзняты сцяг паўстанцаў, які змяніў зялёнае палотнішча Кадафі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?