Расейцы сталі больш актыўна ўкладваць інвестыцыі ў куплю жылых дамоў і арэнду зямельных участкаў у Браслаўскім раёне для стварэння аграсядзібаў. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту Беларусі Вадзім Кармазін, які прымае ўдзел у першым турыстычным злёце прафесіяналаў турбізнесу.
Паводле яго слоў, расійскія інвестары гатовы ўкладваць грошы ў стварэнне турыстычных аб’ектаў на базе закінутых будынкаў. Акрамя таго, бізнесмены праяўляюць цікавасць да будаўніцтва новых аб’ектаў. Разам з тым у цяперашні час асноўныя намаганні па стварэнні турыстычнай інфраструктуры ў Браслаўскім раёне робяцца Нацыянальным паркам «Браслаўскія азёры».