У сакавіку свой 75-гадовы юбілей яна адзначала на сцэне.

Пайшла з жыцця народная артыстка СССР Ія Савіна. Пра гэта паведамляецца на сайце Маскоўскага Мастацкага тэатра (МХАТ).

У тэатр Ія Савіна прыйшла без мастацкай адукацыі і спецыяльнай падрыхтоўкі, але адразу была прызнаная тэатральнай супольнасцю.

На сцэну Маскоўскага мастацкага тэатра яна выходзіла ў спектаклях «Вишнёвы сад», «Тры сястры», «Навальніца», «Чайка», «Гора ад розуму» ды інш.

Масаваму гледачу акторка запомнілася ролямі ў фільмах «Служылі два таварышы», «Гараж», «Дама з сабачкам», «Гісторыя Асі Клячынай, якая любіла ды не выйшла замуж», «Адкрытая кніга», «Слёзы капалі» і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?