У Барысаўскім раёне кіроўца, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Сітраэн Ксанція», выехаў на сустрэчную паласу і збіў чатырох пешаходаў, трое з якіх памерлі на месцы. Яшчэ адзін пешаход быў шпіталізаваны. Пасля сутыкнення аўтамабіль з’ехаў ва ўзбочыну і ўрэзаўся ў дрэва. Сам кіроўца ў выніку дарожна-транспартнага здарэння не пацярпеў.

Аварыя адбылася 27 жніўня ў 22.50 на трасе М1. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Распачатая крымінальная справа.

Усяго ж за мінулыя суткі на дарогах Беларусі зарэгістравана 16 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 3 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?