За першае паўгоддзе Браншчына закупіла беларускіх тавараў на $300 млн.

Гандлёвы абарот паміж Бранскай вобласцю і Беларуссю па выніках першага паўгоддзя бягучага года склаў каля $400 млн. даляраў ЗША, у тым ліку імпарт з Беларусі — больш за $300 млн., экспарт — каля $100 млн. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі намесніка губернатара Бранскай абласной адміністрацыі Аляксандр Гаршкоў.

Такія лічбы чыноўнік лічыць цалкам заканамернымі. У час дэвальвацыі беларускага рубля цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў разы ніжэйшыя, чым у Расеі, таму і ўвоз тавараў у Расію ідзе больш актыўна, чым вываз, растлумачыў ён.

Чакаецца, што па выніках 2011 гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Бранскай вобласць перавысіць $600 млн. «Патэнцыял ўзаемадзеяння з Беларуссю мы рэалізоўваем адсоткаў на 70», — сказаў Гаршкоў. Пры гэтым ён асабліва адзначыў эфектыўную работу сумеснага беларуска-расійскага ЗАТ «Брансксельмаш», якое ажыццяўляе буйнавузлавую зборку збожжаўборачных камбайнаў беларускага «Гомсельмаша» і забяспечвае значныя падатковыя паступленні ў рэгіянальны бюджэт.

У 2012 годзе Беларусь і Бранская вобласць РФ збіраюцца рэалізаваць больш за 100 сумесных праектаў у сферах АПК, будаўніцтва, машынабудавання і культуры. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісаная 26 жніўня ў Бранску па выніках перамоваў з афіцыйнай беларускай дэлегацыяй.

У прыватнасці, па словах Аляксандра Гаршкова, плануецца наладзіць сістэму абмену ў сферы аховы здароўя, асабліва ў адносінах да насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. Гаршкоў заўважыў, што жыхарам паўднёва-заходніх раёнаў Бранскай вобласці лягчэй дабрацца да медыцынскіх цэнтраў у беларускім Гомелі, чым у Бранску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?