29.08.2011 / 16:08

19-надовы юнак спаліў у Маларыце дзяржаўны сцяг 18

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 19-гадовага жыхара Маларыты, які падазраецца ў спальванні дзяржаўнага сцяга Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН начальнік 8-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Леанід Белановіч, 10 ліпеня малады чалавек разам са знаёмым зняў сцяг з будынка Маларыцкай дзіцячай музычнай школы. Вечарам 20 ліпеня ў лясным масіве, размешчаным непадалёк ад Маларыты, яны спалілі сцяг на вогнішчы, зняўшы свае дзеянні на мабільны тэлефон. Тры фотаздымкі хлопец выклаў у інтэрнэце. Па фота супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі яго асобу.

Як адзначыў Белановіч, 25 жніўня ў дачыненні да жыхара Маларыты распачата справа па арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі).

Падазроны, рабочы аднаго з прадпрыемстваў Маларыты, памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Раней ён не быў судз

0
прокурор / Адказаць
29.08.2011 / 16:13
А что насчёт Ивана Титенкова, который порвал государственный флаг над зданием администрации президента в мае 1995 г.?
0
Dzianis / Адказаць
29.08.2011 / 16:14
красава
0
Мінак / Адказаць
29.08.2011 / 16:23
Думаю, як мінімум палова краіны абсалютна не асуджае гэтых маладзёнаў...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру