У Беларусі плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі.

Паводле яго словаў, галоўны прынцып дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі — гэта інтарэсы людзей. «Мы людзей не пакрыўдзім і ў гэты складаны перыяд. Па майму даручэнню ўрад распрацаваў і ў бліжэйшыя дні прыме шэраг мер па сацыяльнай абароне розных слаёў насельніцтва», — сказаў ён.

У прыватнасці, бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам прадугледжана выплаціць аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры Br500 тыс. для сезоннай закупкі сельгаспрадукцыі.

«Затым плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Будуць штоквартальна расці дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

У чацвёртым квартале бягучага года плануецца павелічэнне ў два разы аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Таксама вырастуць пенсіі і стыпендыі», —
паведаміў Прэзідэнт.

«Мы будзем і далей трымаць сітуацыю ў эканоміцы і сацыяльнай сферы пад кантролем», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?