У суботу 3 верасня на тэрыторыі тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца фолк-фэст «Камяніца». Дадзенае мерапрыемства — сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і ТАА «Новы альянс», які праводзіцца ўжо трэці год запар.

Што будзе

У сёлетняй праграме прымуць удзел вядучыя сучасныя беларускія фолк-выканаўцы і гурты, у тым ліку этна-трыа «Тройца», «Стары Ольса», «Ветах», «Госціца», «Хоха Бэнд», Аляксандра і Канстанцін. Адмысловы госць — O’SKRYPKA (Воплі Відоплясова). Перад канцэртнай праграмай, якая пачнецца з 14.00, для наведвальнікаў будуць працаваць:

гульнёва-забаўляльная пляцоўка з 11.00 да 13.00

• анімацыйная праграма з 12.30 да 14.30

Упершыню аматарскія фолк-гурты змогуць выступіць на дадатковай музычнай пляцоўцы. Жадаючых прадэманстраваць сваё майстэрства, просім загадзя зарэгістравацца па тэл. (+375 29) 697-89-01, (8–017) 209-41-63.

Колькі каштуе

Кошт уваходнага білета: для дарослых, студэнтаў, навучэнцаў ССНУ — 10 000 руб., для школьнікаў — 5 000 руб. Для дашкольнікаў — бясплатна. У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах фэста. Для наведвальнікаў, якія прыдуць ў народных касцюмах, уваходны білет на фолк-фэст «Камяніца» будзе бясплатным.

Як дабрацца

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» за в. Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск — Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі

Аўтобусы: 203, 262, 363, 277, 325, 357

Плануецца арганізацыя дадатковых аўтобусных рэйсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?